Вітаначкі, тубыльцы!
Беларусы здаўна ўмелі не толькі ладна і напоўніцу працаваць, але і з імпэтам, шырока і творча святкаваць!
Адной з галоўных восеньскіх падзеяў у нашых продкаў быў Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзенства. Расповяд пра гэта – у нашым відэа анлайн-лекцыі кіраўніка Узорнага фальклорнага ансамбля “Жавароначкі” Наталлі Баяльскай, якое вы можаце паглядзець на нашай старонцы ў Instagram.
А калі вы хочаце на ўласныя вочы пабачыць ды на свае вушы пачуць, як адбывалася адна з самых цікавых і відовішчных беларускіх абрадавых дзеяў – нашыя слынныя ансамблі “Шчодрыца” і “Жавароначкі” вам у дапамогу!
7 кастрычніка, а 18.30, прыходзьце ў Мінскі гарадскі палац культуры – разам глядзець канцэртна-тэатралізаваную імпрэзу “Багач”!