Notice: session_start(): A session had already been started - ignoring in /var/www/user3093/data/www/uk.minsk.gov.by/templates/accessibility/index.php on line 85

Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

18 кастрычніка - 10 лістапада 2019 года

Арт-гостиной «Высокае мѣста»

ул. Герцена, 2а

 

18 кастрычніка а 18 гадзіне ў Арт-гасцёўні "Высокае мѣста" адбудзецца адкрыццё выставы "Мая адкрытая выцінанка" народнага майстра Беларусі Вольгі Palunisy.

На выставе "Мая адкрытая выцінанка" прадстаўлена больш за 70 работ Вольгі Palunisy, выкананых з 2006 па 2019 гады. Аўтар закранае сюжэты з міфалогіі і фальклору, стварае вобразы гістарычных асоб, карціны беларускай прыроды і сямейныя партрэты. Цікавы раздзел выставы – серыя паштовак і экаторбаў мастачкі.

"Выцінанка – асноўны накірунак маёй творчай і грамадскай дзейнасці. Мая мэта – адкрыць для выцінанкі як мага больш сфераў існавання і развіцця, паказаць неабсяжнасць мажлівых кропак сутыкнення гэтага віду мастацтва з сучасным полем чалавечай дзейнасці.

Звычайна выцінанка ўспрымаецца намі як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Але сёння, я лічу, акурат той час, калі выцінанка ў нашай краіне выдзяляецца ў асобны від мастацкай дзейнасці і раскрываецца ва ўсёй сваёй разнастайнасці і прыгажосці. Прыемна назіраць такія змены, бо я добра памятаю якой малавядомай і недаацэненай яна была яшчэ дваццаць гадоў таму.

Якім шляхам мусіць развівацца выцінанка? Захоўваць традыцыйныя формы ці трансфармавацца ў сучасную прастору мовай і выразнымі сродкамі новага часу? Альбо развіццё павінна адбывацца актыўна, дынамічна і без азіранняў? Я спрабую шукаць кампраміс паміж гэтымі пытаннямі ў сваіх працах. І пакуль адзінае, чаго я прытрымліваюся прынцыпова – рукі, нажніцы, папера – гэта асноўная мая творчая аскеза. Толькі тое, што можна стварыць праз творчае мысленне, уяўленне і пры іх дапамозе – асноўны мой кодэкс.

Шчыры дзякуй беларускай спадчыне за тую безліч вобразаў, сімвалаў і генетычных кодаў, якія дадзены мне для карыстання і з`яўляюцца мовай у маіх руках. Мовай самавыражэння, самаспасціжэння і самаразвіцця.

З павагай і ўдзячнасцю, Вольга Palunisa."

Выстава працягнецца да 10 лістапада 2019 года.

Вольга Palunisа – народны майстар Беларусі, загадчык секцыі выцінанкі Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці", рэспубліканскі стыпендыят у галіне культуры і мастацтва.

1974 г. – нарадзілася ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці;

1985 г. – паступіла ў дзіцячую мастацкую школу, дзе на занятках у Вікторыі Мікітаўны Чарвонцавай пачала займацца выцінанкай;

1989 – 1992 гг. – скончыла Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж;

1995 – 2002 гг. – скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (аддзяленне мастацтваў).

Вольга Palunisа жыве і займаецца творчасцю ў родным горадзе Маладзечна.

Арт-гасцёўня "Высокае мѣста":
Адрас: г. Мінск, вул. Герцэна, 2а; т.: (017) 220 26 57; (017) 337 24 30;
Час працы: серада - нядзеля, 11.00 - 19.00; minskmuseum.by