Notice: session_start(): A session had already been started - ignoring in /var/www/user3093/data/www/uk.minsk.gov.by/templates/accessibility/index.php on line 85

Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

З 8 красавіка 2021 года да 2 мая 2021 года

Арт-гостиной «Высокае мѣста»

ул. Герцена, 2а

Пресс-релиз (0+)

8 красавіка 2021 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні "Высокае мѣста" адбудзецца адкрыццё выставы анімалістычнай скульптуры "WILD Sculpt" у межах фестывалю скульптуры "SculptFest" Беларускага саюза мастакоў.

Фестываль скульптуры «SculptFest» Беларускага саюза мастакоў – маштабны выставачны марафон, які аб'ядноўвае на розных арт-пляцоўках большасць дзеючых мастакоў-скульптараў з усёй Беларусі. Праект падрыхтаваны секцыяй скульптуры ГА «Беларускі саюз мастакоў», яго мэта – прадставіць шырокай публіцы творцаў і іх творы, выкананыя ў розных жанрах і матэрыялах, пазнаёміць з новымі тэндэнцыямі ў сучаснай беларускай скульптуры.

Асобы інгрэдыент Фестывалю – выстава анімалістычнай скульптуры – кірунак, які не губляе папулярнасці ў коле беларускіх скульптараў і нязменна выклікае вялікую цікавасць у гледача. Упершыню за доўгі час аматары жанру пабачаць значную калекцыю адмысловых твораў, сабраную ў прасторы адной галерэі.

Выстава анімалістычнай скульптуры – унікальная з’ява для нашага культурнага жыцця. Жанр знаходзіцца ў баку ад мэйнстымных працэсаў у беларускай скульптуры і пры гэтым мастакі раз за разам звяртаюцца да яго ў сваіх працах. У экспазіцыі падобныя творы адразу прыцягваюць увагу, часта становяцца тым камертонам, які настройвае на асаблівы лад і не пакідае абыякавым.

І гэта не дзіўна – выява жывёлы была першай створанай чалавекам у яго агляднай гісторыі. Жывёла заўседы была побач, нагадвала аб неад’емнай сувязі з прыродай. Разам з жывёлай чалавек знаходзіў памочніка, сябра, кампаньёна, і заўсёды – аб’ект любавання, крыніцу натхнення, прыгажосці, грацыі, увасабленне многіх якасцей, якія недаступны чалавеку.

За кожным творам стаіць мастак, чый погляд улавіў тую мімалётную прыгажосць рухаў птушак, звяроў, рыб, перадаў яе праз рэалістычную дэталізацыю формы, альбо наадварот, стылізацыю, што балансуе паміж архаікай і футурызмам. І не так важна, ці мае твор рэальны прататып у жыцці – часам выдуманныя сюжэты, фантастычныя істоты бударажаць фантазію, дазваляюць адысці ад мітусні штодзённасці, прымерыць на сябе той позірк, якім навокал глядзіць мастак, адчуць сябе часткай сусвету ў яго разнастайнасці.

На выставе "WILD Sculpt" прадстаўлена больш за 30 твораў знакамітых беларускіх мастакоў, сярод іх С. Аганаў, С. Возісаў, А. Шаппо, М. Капілава, М. Дробыш, В. Нячай, У. Панцялееў, Д. Кандрацьеў, Г. Старавойтава, A. Nich, М. Баранчык, А. Хацяноўскі, Г. Інькова, А. Урублеўскі, П. Лук, А. Варвашэня, творчая майстэрня "Хімера" і іншыя.

Выстава працягнецца да 2 мая 2021 года

г. Мінск, вул. Герцэна, 2а
серада – нядзеля, 11.00 – 19.00
(017) 342 24 26; (017) 354 26 57
minskmuseum.by

Уваходны білет:
3,00 руб. – для дарослых
2,50 руб. – для студэнтаў
2 руб. – для школьнікаў