ПРЭС-РЭЛІЗ

21 студзеня 2015 года а 15-ай гадзіне ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул.Някрасава, 3) адбылася прэс-канферэнцыя, на якой была прадстаўлена канцэпцыя беларускага павільёна 56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва – праект «Архіў сведкі вайны» (куратарская група: Аляксей Шынкарэнка, Вольга Рыбчынская. Праект рэалізуецца пры ўдзеле Канстанціна Селіханава), які стаў пераможцам конкурсу куратарскіх канцэпцый, праведзенага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Камісар павільёна – дырэктар Цэнтра Сучасных Мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Юрыдычны партнёр — Адвакацкае бюро «ВМП Власава, Міхель і Партнёры». Тэхнічная рэалізацыя: Мінскі Цэнтр Фатаграфіі.

У прэс - канферэнцыі бяруць удзел:
- Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дрыга Ірына Уладзіміраўна;
- Дырэктар Цэнтра Сучасных Мастацтваў, камісар нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь Шаранговіч Наталля Васільеўна;
- Заг. аддзела выставак Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, куратар нацыянальнага павільёна Рыбчынская Вольга Уладзіміраўна;
- Кіраўнік Мінскага Цэнтра Фатаграфіі, куратар нацыянальнага павільёна Шынкарэнка Аляксей Міхайлавіч;
- Мастак, удзельнік нацыянальнага павільёна Селіханаў Канстанцін Уладзіміравіч;

Тэл. (8017) 262-62-15,
288-24-68.
art-center.by