Notice: session_start(): A session had already been started - ignoring in /var/www/user3093/data/www/uk.minsk.gov.by/templates/accessibility/index.php on line 85

Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Музей "Лошыцкая сядзiба", запрашае Вас на музычныя мерапрыемствы, якія адбудуцца ў Лошыцкай сядзібе ў кастрычніку.

Звяртайце ўвагу на расклад і захоўвайце ў нататкі, каб не згубіць.

 СВЕТ МАТЕРИНСКОЙ ЛЮБВИ
14 кастрычніка, 17.00
У выкананні навучэнцаў Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прагучаць творы еўрапейскіх кампазітараў XVІІI-XX стст., варыяцыі на тэму з оперы "Чароўная флейта" і арыі "Апошняя ружа лета". Завяршальным акордам вечара стануць вершы сучасных аўтараў, прысвечаныя мамам.

О ТОМ, ЧТО ДОРОГО И СВЯТО
16 кастрычніка, 15.00
У выкананні кампазітара Сяргея Краўца, спявачкі і паэткі Іны Кравец прагучаць музычныя творы на вершы вядомых беларускіх паэтаў сучаснасці - Алы Ткачэнка, Ганны Мартынчык, Навума Гальпяровіча, Максіма Траяновіча. Прадстаўленая праграма - аўтарская, музыка да большасці твораў напісана Сяргеем Краўцам.

МЕЛОДИИ ОСЕННЕГО ПАРКА
23 кастрычніка, 15.00
У выкананні навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка прагучаць добра вядомыя творы струннай музыкі - "Тарантэла" Дж. Элертона, "Баркарола" І. Альбеніса, "Андалузскі раманс" П. Сарасэта і інш.

СТАРИННЫЙ ГОРОДСКОЙ РОМАНС В ЛОШИЦКОЙ УСАДЬБЕ
30 кастрычніка, 15.00
У выкананні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Галіны Сакольнік (мецца-сапрана) і Уладзіміра Козіка (гітара) прагучаць рамансы рускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стст. Мікалая Лістова, Давіда Ашкеназі, Барыса Празароўскага, Мікалая Зубава і інш.
Канцэртмайстар - Таццяна Лясун.

Квіткі на мерапрыемства даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея.
Браніраванне квіткоў на музычныя мерапрыемствы магчыма па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript., альбо сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).