Спасылка на квіткі на 11:00:
https://beltuz.by/by/schedule/4071/schedule/tickets

 Спасылка на квіткі на 14:00:
https://beltuz.by/by/schedule/4151/schedule/tickets

Колькі жабак скача па свеце? Шмат.

Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б ціхамірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс.