Брацкія могілкі ў Мінску былі створаны па хадайніцтву Аляксандраўскага камітэта. Звесткі аб гісторыі заснавання могілак змешчаны ў архіўным дакуменце з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Справа мінскай гарадской управы аб устройстве ў горадзе Мінску Брацкіх могілак для пахавання воінаў - ахвяр Вялікай Еўрапейскай вайны» за 1914 - 1915 гады.
Жылы дом па вул. Чкалава, 16 у г.Мінску пабудаваны ў 1940 г. Аўтар праекта дома не ўстаноўлены. Найбольш верагодна, што жылы дом будаваўся для работнікаў беларускай чыгункі.
Пяціпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. Аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю жылога дома ўскладняюць рызаліты на галоўным і бакавых фасадах асноўнага корпуса і на дваровых фасадах асноўнага корпуса і бакавых крылаў. Накрыты вальмавым дахам. Фасадныя сцены патынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад і фасадныя сцены рызалітаў асноўнага корпуса апрацаваны рустам. Першы паверх, трактаваны як цокальны, аддзелены прафіляванай цягай і вылучаны фактурнай (пад бучарду) тынкоўкай і буйнейшым рустам.
Помнік арыентаваны ў бок пр. Незалежнасці. Уяўляе сабой прасторавую скульптурную кампазіцыю, дамінантай якой з'яўляецца бронзавая фігура народнага паэта. Абапал яе размешчаны скульптурныя групы герояў яго твораў «Дрыгва» і «Сымон-музыка». Паэт паказаны ў сталым узросце. Задумаўшыся сядзіць ён на вялікім камені-валуне. Ва ўсёй яго постаці мудры спакой, роздум.
Жыццёвая канкрэтнасць, партрэтнае падабенства - адметныя рысы скульптуры. Буйныя формы ўзмацняюць манументальнасць вобраза. Справа ад асноўнай скульптуры знаходзіцца група: Дзед Талаш і яго сын Панас. Яны нібы сышлі са старонак «Дрыгвы» - нясуць дазор, насцярожана ўглядаюцца ў далячынь. Лірычныя вобразы другой скульптурнай групы - Сымон-музыка і сялянская дзяўчынка Ганна, якая падпёршы рукамі галаву, зачаравана слухае сляпога музыку. Усе элементы скульптурнай кампазіцыі размешчаны сіметрычна, у гарманічнай раўнавазе і арганічна ўваходзяць у агульны ансамбль плошчы.
Газоны рознай формы, групы бяроз, ніцай вярбы, невялікія фантаны, якія па форме нагадваюць каласы і сімвалізуюць жывую сілу роднай зямлі, надаюць помніку эмацыянальную афарбоўку.
Інфармацыя аб рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" ад 9 студзеня 2006 г. № 98-З у 2009 г. у Дзяржаўны спіс былі унесены калекцыі рукапісных партызанскіх часопісаў і самаробнай партызанскай зброі (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2009 № 1088).
ІНФАРМАЦЫЯ АБ РУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ,
УНЕСЕНЫХ У ДЗЯРЖАЎНЫ СПІС ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасці с Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» ад 9 студзеня 2006 г. № 98-З у Дзяржаўны спіс унесена гісторыка-культурная каштоўнасць «КАМЕННЫ КРЫЖ ІХ–ХІІІ ст.ст.» (пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 № 578, ад 03.09.2008 № 1288).