ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Мінгарвыканкама
04.08.2022 № 2574
ПАЛАЖЭННЕ
аб Мінскім гарадскім мастацка-экспертным савеце па манументальнаму і манументальна-
дэкаратыўнаму мастацтву
- Наступнае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372
(у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022 г. № 26), і вызначае парадак дзейнасці Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей – Савет). - Савет ствараецца для выпрацоўкі практычных рэкамендацый, звязаных са стварэннем (рэканструкцыяй) і ўстаноўкай твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі г.Мінска.
- Склад Савета зацвярджаецца распараджэннем старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый. Пры гэтым у склад мастацка-экспертнага савета ўключаюцца не менш за два прадстаўнікі Рэспубліканскага мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Склад мастацка-экспертнага савета падлягае абнаўленню, як правіла, не радзей за адзін раз у тры гады і змяняецца не менш чым на адну трэць.
- Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiка, якi ў яго адсутнасць кіруе работай Савета. Савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улiкам старшынi.
- Савет у сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўдным палажэннем.
- Пасяджэннi Савета праводзяцца па меры неабходнасцi і лічацца правамоцнымі пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за палову складу Савета. На пасяджэннi Савета могуць прысутнічаць прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, заказчыкаў, выканаўцаў, іншых зацікаўленых юрыдычных і фізічных асоб.
- Савет з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам, асноўнымi задачамi якога з’яўляюцца:
садзейнічанне ў рэалізацыі праектаў па стварэнні і ўстаноўцы твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі г.Мінска;
выпрацоўка практычных рэкамендацый, якія садзейнічаюць якаснай рэалізацыі творчай задумы аўтара (калектыву аўтараў)
і накіраваныя на ўпарадкаванне дзейнасці па стварэнні твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў г.Мінску;
падрыхтоўка экспертных заключэнняў па этапах стварэння твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (эскізны праект, у тым ліку архітэктурныя часткі эскіза; рабочая мадэль (рабочы эскiз); мадэль (кардон) у натуральную велічыню; твор ў матэрыяле), для ўстаноўкі на тэрыторыі г.Мiнска.
- Савет мае права:
запытваць і атрымліваць ва ўстаноўленым парадку ў межах кампетэнцыі інфармацыю і матэрыялы, неабходныя для ажыццяўлення дзейнасці Савета;
разглядаць эскізныя праекты, рабочыя мадэлi, мадэлi ў натуральную велічыню, творы ў матэрыяле пасля атрымання ліста-заяўкі заказчыка, у якім азначаны аўтары, іх кантакты, этап стварэння твора манументальнага ці манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, месца, прапанаванае для збора Савета;
заслухоўваць аўтараў вобразна-мастацкай задумы, канструкцыйнага рашэння стварэння, архітэктурна-прасторавай кампазіцыі праектаў твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
запрашаць прадстаўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых і грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі;
прызначаць рабочую групу з членаў Савета, якую ўпаўнаважваць ажыццяўляць суправаджэнне стварэння твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
адхiляць праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi);
удзельнічаць у дзяржаўнай прыёмцы твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, устаноўленых на тэрыторыі г.Мінска.
- Рашэннi Савета прымаюцца простай большасцю галасоў i афармляюцца пратаколам.
- Інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці Савета і падрыхтоўку пасяджэнняў Савета ажыццяўляе сакратар Савета.