Notice: session_start(): A session had already been started - ignoring in /var/www/user3093/data/www/uk.minsk.gov.by/templates/accessibility/index.php on line 85

Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Архив - 2014

Прэс-рэліз
6 кастрычніка 2014 года а 15-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Музей гісторыі горада Мінска запрашаюць на вернісаж гістарычнай выставы «ЯН КАРСКІ. ЧАЛАВЕК СВАБОДЫ» па адрасе: Мінск,вул. Рэвалюцыйная, 10

Экспазіцыя «Ян Карскі. Чалавек свабоды», арганізаваная Музеем гісторыі Польшчы, складаецца з 22 плакатаў,на якіх паказана біяграфія Карскага: гады, праведзеныя ў роднай Лодзі, вучоба ва ўніверсітэце, ваенны час, калі ён распачаў спробу паведаміць свету пра знішчэнне габрэяў, а таксама яго пасляваенная дзейнасць. Гэтая выстава з'яўляецца часткай праграмы "Ян Карскі. Няскончаная місія", якая атрымала патранат Прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Аўтар сцэнарыя выставы – Іаана Падольска, дырэктар Цэнтра дыялогуім Марэка Эдэльмана. На адкрыцці выставы будзе прысутнічаць Дырэктар Музея гісторыі Польшчы Роберт Костро. У 2014 годзе споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Яна Карскага, Польскі Сейм абвясціў гэты год Годам Яна Карскага.

Ян Карскі(1914-2000)-польскі юрыст і дыпламат, курер, і эмісар уладаў польскай падпольнай дзяржавы (таемныя дзяржаўныя структуры падчас  Другой сусветнай вайны, якія падпарадкоўваліся ўраду РП за мяжой), сведка Халакоста: ён двойчы ўваходзіў у Варшаўскае гета, а таксама ў адзін з лагераў смерці, каб далей, як сведка, прадаставіць Захаду паведамленні пра знішчэньне габрэяў на тэрыторыі Польшчы. Восенню 1942 года ён адправіўся ў Вялікабрытанію; у ліпені 1943 года Карскі быў прыняты Франклінам Д. Рузвельтам, прэзідэнтам ЗША. Сваю справаздачу ён прадстаўляў ўсюды, куды толькі яму ўдавалася дабрацца - палітыкам, біскупам, прадстаўнікам СМІ і кінамастацтву з Галівуду, а таксама мастакам. Ён вывучыў рапарт на памяць і пераказваў яго за 18 хвілін, каб не «змарыць» слухачоў. Многія з тых, з кім ён размаўляў, не верылі яго паведамленням і лічылі гэта прапагандай польскага ўрада ў эміграцыі. Тое,што распавядаў Карскі, некаторыя яго суразмоўцы называлі непраўдападобным. Тым часам, паступалі таксама і іншыя паведамленні, у тым ліку ад саміх габрэяў. Магчымасці праверкі раслі хуткім тэмпам. У 1944 годзе Ян Карскі напісаў бэстселер «Я сведчу перад светам. Гісторыя падпольнай дзяржавы"("Аповесць аб дзяржаўнай таямніцы"). Наклад кнігі склаў 360 тысяч асобнікаў.

За сваю дзейнасць ён быў узнагароджаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі –польскім Ордэнам Белага Арла (1995) і пасмяротна амерыканскім Медалём Свабоды.

(2012), які з рук прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Белым Доме ў Вашынгтоне атрымаў былы міністр замежных спраў Польшчы Адам Данелія Ротфэльд.

Удзел у фільме «Шоа» (1985 г.) Клода Ланцманна «адкрыў» для сусветнай публікі Яна Карскага і яго спробу стрымаць Халакост. У 1982 годзе ён атрымаў званне Праведніка Народаў Свету  і пасадзіў дрэва на тэрыторыі Яд-Вашэм у Іерусаліме. Яго прыняў Прэзідэнт Ізраіля. У 1994 годзе ён атрымаў ганаровае грамадзянства Дзяржавы Ізраіль.

Выстава арганізавана пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Санкт-Пецярбургу.

Выстава працуе да 19 кастрычніка 2014 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10
Час працы: 11.00 – 19.00. Выхадныя: панядзелак, аўторак.
Тэл. для даведак: 321 24 30; 321 24 38
E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

вернісаж гістарычнай выставы «ЯН КАРСКІ. ЧАЛАВЕК СВАБОДЫ»

 

Прэс-рэліз

            8 кастрычніка 2014 года а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Музей гісторыі горада Мінска запрашаюць на вернісаж выставы «Анджэй Струміла. Жывапіс», які адбудзецца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Выстава арганізавана пры падтрымцы Урада Маршалкоўскага Падляшскага Ваяводства і Музея Падляшскага ў Беластоку.

“Анджэй Струміла з'яўляецца, і ў той жа час не з'яўляецца грамадзянінам свету. З’ўляецца, таму што яго творчасць сягае самых глыбокіх вытокаў мастацтва, думкі, адчувальнасці. Дзякуючы гэтаму, яго карціны, скульптуры, малюнкі разумеюць і імі захапляюцца паўсюль - ад Токіа праз Маскву, Берлін, Антвэрпэн, Мілан, аж да Нью-Йорка. І ён не грамадзянін свету, таму што не перанёс на сябе тыповы для гэтай катэгорыі касмапалітызм. Гэта, здаецца, яго найвялікшая вартасць. Абагульняючы, ён таксама можа быць прыкладам таго, як у сучасным свеце, застаючыся самім сабой, моцна ўкаранёным тут, на польска - беларуска – літоўскім памежжы, быць успрымальным назіральнікам свету. Набыў Струміла і яго [свету] разнастайнасць і мудрасць, якую выказвае як праз сваю творчасць, а паэзія Яму таксама вельмі блізкая,  так і праз тое, што ён апавядае. Але тое, як апавядае, зноў жа ставіць Яго тут, у нас, паміж сваімі. Гэта незвычайная, прыгожая мелодыка Яго аповеду вельмі зразумелая.

Мінск, Вільнюс, Сувальшчызна - гэта прафесарскі прытулак. Тое месца, якое яго фарміравала і да якога ён заўсёды вяртаецца.

Выстава ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску, на якой прадстаўлены толькі жывапіс Прафесара з'яўляецца чарговай у серыі юбілейных прэзентацый Яго творчасці. У 2012 годзе Мастак, святкуючы свой ​​85-ы дзень нараджэння зрабіў нам усім падарунак. Сам таксама адчуваў радасць і задавальненне, рыхтуючы  вялікія выставы ў Сопаце, Кракаве і ў 2013 годзе ў Беластоку. Добра, што цяпер Ён у Мінску”.

Анджэй Лехоўскі, дырэктар
Падляскага Музея ў Беластоку

Анджэй Струміла

Мастак, ілюстратар, фатограф, скульптар, графік, паэт і вандроўнік, актыўны дзеяч у галіне развіцця культуры і аховы ландшафту паўночна-ўсходняй Польшчы. Вельмі важную пазіцыю ў творчасці мастака займае выставачная дзейнасць (выставачная архітэктура і графіка), тэлевізійная і тэатральная сцэнаграфія, дызайнерская графіка (робіць дызайн кніг, каталогаў, плакатаў), кніжная ілюстрацыя, эсэістыка і публіцыстыка. Цікавіцца таксама дызайнам прасторы (фарміраваннем краявіду.) Анджэй Струміла з’яўляецца ініцыятарам, арганізатарам і куратарам шматлікіх выстаў і пленэраў.

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні. Дзяцінства правёў у Свянцянах над Жэймянай, у Вільні і Лідзе, юнацкі перыяд – на наваградскай зямлі. У маі 1945 года прыязджае ў Лодзь і пачынае навучанне ў Дзяржаўнай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў (дзе заняткі вядзе Уладзіслаў Стшэміньскі , пасля двух гадоў пераходзіць на факультэт жывапісу Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва (дыплом 1950). У 1949-1953 гг. з’яўляецца асістэнтам Я. Эйбіша ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве, адначасова ў 1951/1952 і 1952/1953 навучальных гадах – асістэнтам Т. Грыгеля і А. Рыхтарскага ў Дзяржаўнай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў у Лодзі. У 1953 годзе яго, разам з дзесяццю іншымі мастакамі, накіроўваюць у Маскву для знаёмства з прынцыпамі функцыянавання і праграмай навучання студэнтаў у мясцовых мастацкіх школах. Пасля вяртання адмаўляецца ад педагагічнай працы ў вучэльні і асядае ў Піскай пушчы ў вёсцы Крыжы.

Праз год адбылася яго першая аўтарская выстава – у Інстытуце выяўленчага мастацтва ў Пекіне (у рамках культурнага абмену). Падчас двухмесячнага прыбывання ў Кітаі ён захапляецца шматвяковай традыцыяй і канонамі прыгажосці ў духу Азіі, рэлігіяй і філасофіяй Усходу. На досвед авангардызму У. Стшэміньскага, набыты ў лодзкай вучэльні і каларыстаў кракаўскай Акадэміі, накладваюцца каліграфія, сімвал, лапідарнае скарачэнне і дасягненні культуры з непараўнальна доўгай гісторыяй. У 1956 годзе пераязджае ў Варшаву, пачынае супрацоўніцтва з Польскім гандлёвым домам (для якога праектуе выставачныя павільёны) і дзякуючы якому, у тыя цяжкія часы, можа падарожнічаць па Еўропе і краінах Далёкага Ўсходу. У наступныя гады падарожнічае па Непале, Індыіі, Японіі, Тайландзе, ваенным В’етнаме, вандруе праз Манголію, Кітай, Сірыю, Турцыю, Сібір і Каўказ. Плёнам гэтых падарожжаў з’яўляюцца сотні малюнкаў і тысячы фотаздымкаў, нататкі і трафеі ў выглядзе твораў мастацтва і прадметаў матэрыяльнай культуры. Паўстаюць цыклы малюнкаў і фотаздымкаў, такія як: Кітай (1954 і 1961), Італія (1957), Далёкі Ўсход, СССР (1958), Індыя (1959, 1970 і 1972), Манголія (1967), В’етнам (1969, 1970, 1978), Японія і Тайланд (1978).

Шмат з прывезеных мастаком прадметаў папоўніла калекцыі польскіх музеяў – асабліва Музей Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна ў Варшаве, а таксама Этнаграфічны музй у Кракаве. У 1977-1980 гг. з’яўляецца прафесарам Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва; адзін з ініцыятараў, а з 1977 года адначасова камісар, інтэрдысцыплінарных сустрэч “Мастацтва і асяроддзе ў Вігры”, плёнам якіх з’яўляюцца (апрача выстаў і публікацый) праграмы для Вігерскага, Сувальскага і Мазурскага ландшафтных паркаў, а пазней для Вігерскага нацыянальнага парку і фонду “Зялёныя лёгкія Польшчы”. У 1982 годзе выйграе адкрыты конкурс на пасаду кіраўніка Graphic Presentation Unit Генеральнага сакратарыята ААН у Нью-Йорку – дызайнерскай майстэрні, якая рэалізуе выданні для ААН, ЮНЕСКА, ФАО і ЮНІСЕФ. У Нью-Йорку ён другі раз мае магчымасць супрацьпаставіць  дзве рэчаіснасці – на гэты раз, досведу з падарожжаў па Азіі са светам Захаду, светам канцэнтрацыі капіталу, дасканалай арганізацыі і неабмежаванага спажывання. Пасля двух гадоў працы для ААН вяртаецца ў Варшаву і вырашае асесці ў вёсцы, на мяжы Польшчы і Літвы, блізка Вільні і месцаў, якія нагадваюць яму атмасферу дзяцінства. Ён набывае зямлю ў Мацьковай Рудзе над Чорнай Ханьчай, будуе дом з лістоўніцы, працуе на зямлі і гадуе коней. Працягвае інтэнсіўна працаваць – малюе, піша, праектуе выданні і сцэнаграфію (апошняя рэалізацыя – сцэнаграфія да “Арфея і Эўрыдыкі” для Опернага Тэатра ў Вільні, 2009); удзельнічае ў разнастайных дызайнерскіх і культурных ініцыятывах для развіцця рэгіёна, выкладае ў філіяле Каталіцка-тэалагічнай Акадэміі ў Сувалках (1987-1988), Мазурскім універсітэце ў Алецку (з 90-х гг. ХХ стст. да 2008 г.), Тэхналагічным універсітэце ў Беластоку, з’яўляецца куратарам шматлікіх міжнародных пленэраў для скульптараў і мастакоў.

У творчай біяграфіі мастака звыш ста індывідуальных выстаў (жывапісу, малюнкаў, фотаздымкаў) у Польшчы і за мяжой, між іншым у Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Шчэціне, Лодзі, Катавіцах, Ольштыне, Эльблангу, Торуні, Плоцку, Радомі, Сувалках, Пекіне, Нью-Дэлі, Улан-Батары, Ханоі, Катманду, Токіа, Берліне, Брэмене, Антвэрпэне, Медыялане, Дысбургу, Празе, Братыславе, Маскве, Ленінградзе, Вільні, Коўне, Друскеніках, Шаўляі (Літва), Южна-Сахалінску, Нью-Йорку, Мідвілі (ЗША); а таксама ўдзел у велізарнай колькасці калектыўных выстаў (у тым ліку, прэзентуючых польскае мастацтва за мяжой), між іншым, у Нью-Йорку, Гаване, Білефельдзе, Эдынбургу, Лісабоне, Мадрыдзе, Рыме, Генуі, Ліёне, Дзюсельдорфе, Гановеры, Мюнстэры, Леверкузене і на Біенале ў Сан-Паўлу і  Венецыі (дзе таксама стварыў дызайн польскага павільёна).

З’яўляецца аўтарам, сааўтарам і ілюстратарам звыш 150 кніг (у тым ліку папулярна-навуковых выданняў), томікаў паэзіі і альбомаў, між іншым, аўтарам 4 тамоў ілюстраванай паэзіі: “Маё” (Літаратурнае выдавецтва, Кракаў, 1970), “Як” (Літаратурнае выдавецтва, Кракаў, 1983), “Я” (Выдавецтва Stopka, Ломжа, 2010), “Я 2” (Выдавецтва Аркадзія, Сувалкі, 2011), а таксама часопісаў Factumest. З’яўляецца адным з ініцыятараў выдання – разам з Ч. Мілашам і Т. Вэнцловам – і аўтарам канцэпцыі “Кнігі Вялікага княства Літоўскага” (Цэнтр “Pogranicze”, Сейны, 2009) – тома эсэ (дваццаці аўтараў з Польшчы, Літвы і Беларусі), перакладзеных на літоўскую, беларускую і ангельскую мовы.

Мастак быў або надалей з’яўляецца членам: Рады Культуры і Мастацтва пры Міністры культуры і мастацтва, Савету фонда польскай культуры, Ваяводскай камісіі аховы прыроды ў Сувалках, Навуковай рады Вігерскага нацыянальнага парку, Рады Падляшскага музея ў Беластоку і Музея Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна ў Варшаве, Фонду Памежжа ў Сейнах, Капітулы Залатога Скіпетра польскай культуры, Мастацкай рады Саюза польскіх мастакоў-фатографаў.

Анджэй Струміла адзначаны многімі дзяржаўныммі ўзнагародамі за творчыя дасягненні, распаўсюджванне польскай культуры за мяжой і грамадскую дзейнасць, сярод іх: Кавалерскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (1999), Афіцэрскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы, Камандорскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (1999), Bundesverdienstkreuz (1999), Залатым Медалём Gloria Artis (2005), двойчы ўзнагародай Міністра культуры і мастацтва, узнагародай Міністра замежных спраў, узнагародай горада Варшава, узнагародай Маршалка Падляшскага ваяводства і званнямі: Заслужаны Грамадзянін Горада Сувалкі (2001), Ганаровы Грамадзянін Горада Сувалкі (2002), Ганаровы Амбасадар Культуры Падляшша (2009).

У студзені 2004 года атрымаў ганаровую ўзнагароду “Залатых ключоў Ранішняга кур’ера” як знак прызнання чытачоў за грамадзянскую пазіцыю і шматгадовую самаадданую працу для рэгіёна і краіны.

У снежні 2008 года, у толькі што адрамантаваным будынку, пачаў сваю дзейнасць Цэнтр сучаснага мастацтва – Галерэя Анджэя Струмілы ў Сувалках (Аддзел Акруговага музея), які акрамя сталай экспазіцыі твораў мастака арганізоўвае таксама часовыя выставы мастацтва.

Выстава працуе да 2 лістапада 2014 года.

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
Адрас: г. Мінск, пл. Свабоды, 15
Час працы: 11.00 – 19.00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Тэл. для даведак: 321 24 30; 321 24 38
E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Выстава «Анджэй Струміла. Жывапіс»

Централизованная система государственных
публичных библиотек г. Минска

VILNIUS GALLERY

Библиотека № 18
г. Минск, ул. Калиновского, 55. т. 281-49-27, 281-40-77
е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.www.vilniusgallery.blogspot.com

С 19 сентября по 20 октября галерея VILNIUS представляет первую
персональную выставку художницы Надежды Пашкевич
«Состояние души»

Надежда Пашкевич родилась на Полесье в Столинском районе в 1986г. Закончила Кобринский Художественный колледж.

Молодая художница пишет смело, не боясь красок, размеров холста, что свойственно очень сильным экспрессивным натурам.

Стиль в котором работает художница можно охарактеризовать – абстракционизмом, а точнее - это лирическая абстракция, причем часть работ – фигуративная, часть – нефигуративная абстракция. Техника исполнения – холст, масло, а так же бумага, пастель.

Произведения Надежды передают её субъективные фантазии и впечатления от тех образов и тем, которые художница представляет на суд зрителя.

Все полотна отличаются ярко выраженной индивидуальностью, несут в себе огромную информацию, а так же авторское осмысление бытия и ещё - большую энергетику.

«…С каждым годом делала шаг за шагом к своей мечте, к первой персональной выставке. Показать состояние души, передать, что она испытывает, ее чувства и эмоции, становится любимой темой для сюжетов. Хочется донести до зрителя свою душу и когда зритель это понимает, есть высшая радость для меня» Н.П.

Надежда ищет свой собственный неповторимый стиль, не останавливается на своих открытиях, движется вперед и это, безусловно, является свидетельством её огромного творческого потенциала

Открытие выставки 18 сентября в 18 часов

Выставка художницы Надежды Пашкевич «Состояние души»